ТЕМЫ, СТАТЬИТаварыства "З А Г А Р О Д Д З Е"

 

      
Грамадскае аб’яднанне 
"Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства
"З А Г А Р О Д Д З Е"

      Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства "Загароддзе" ўтворана 28 снежня 1995 г., афіцыйна зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь са статусам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання 6 чэрвеня 1996 г. 
13 верасня 1999 г. таварыства перарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь са статусам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. Яго новая афіцыйная назва – Грамадскае аб’яднанне "Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства "Загароддзе".
      Юрыдычным цэнтрам таварыства з’яўляецца г. Брэст.
Аддзяленні таварыства існуюць у наступных гарадах і іншых населеных пунктах:
Мінск, Берасце (навукова-краязнаўчае і краязнаўчае), Драгічын, Кобрын, Столін, Лунінец, Бяроза, Белаазёрск (Бярозаўскі раён), Пружаны, Пагост-Загародскі (Пінскі раён), Стаўбцы (Мінская вобласць), Гродна, Віцебск, Дуброўна (Віцебская вобласць), Тураў (Гомельская вобласць), Масква (Расія), станіца Крылаўская (Крылаўскі раён, Краснадарскі край, Расія). 
Для назвы таварыства ўзяты тапонім “Загароддзе”, гэта назва мясцовасці на поўдні Брэсцкай вобласці Беларусі. Географы так назваюць узвышаную раўніну, якая размешчана паміж гарадамі Пінскам і Кобрынам. Лінгвісты і этнографы называюць Загароддзем мясцовасць, размешчаную паміж Брэстам, які знаходзіцца на рацэ Заходні Буг, і Столінам, які размешчаны на рацэ Гарынь. Загароддзе, такім чынам, уключае асноўную частку Берасцейска-Пінскага Палесся. 
Таварыства з’яўляецца аб’яднаннем навукоўцаў і краязнаўцаў, якіх аб’ядналі радзімыя карані палескай зямлі і навуковая цікавасць да гісторыі, культуры, мовы, мастацтва, прыроды гэтага ўнікальнага этна-культурнага і прыродна-геаграфічнага рэгіёна.
              Асноўныя задачы таварыства:
        а) пашырэнне ведаў пра Берасцейска-Пінскае Палессе і яго наваколлі;
        б) збор гістарычнага, этнаграфічнага, моўнага, археалагічнага і ўсялякага іншага матэрыялу ў рэгіёне і яго наваколлях;
        в) навуковая апрацоўка гэтага матэрыялу з прыцягненнем іншых, ужо вядомых матэрыялаў.

Таварыствам “Загароддзе” з часу заснаваня праведзена наступная работа.
Праведзены навуковыя і навукова-краязнаўчыя семінары. Некаторыя з іх сумесна з ВНУ гг. Мінска і Брэста. На гэтых семінарах прачытана каля 150 дакладаў. У тым ліку: г. Мінск – 70, г. Брэст – 48, г. Лунінец – 22, г. Белаазёрск Бярозаўскага раёна – 4, в. Пярковічы Драгічынскага раёна – 2, станіца Крылаўская Краснадарскага края (Расія) – 2, Маларыцкі раён – 1, Івацэвіцкі раён – 1. 
      Праведзена прэзентацыя кніг і альбомаў, прысвечаных Палессю. Усяго мерапрыемстваў -- 45, з іх: у Пінскім раёне і г. Пінску – 13, у Драгічынскім раёне і г. Драгічыне -- 6, у г. Бярозе і Бярозаўскім раёне – 6, у г. Брэсце – 5, у г. Лунінцы і Лунінецкім раёне 4, у Кобрынскім раёне і г. Кобрыне – 4, у г. Мінску – 2, у Столінскім раёне – 2, у г. Баранавічы, Стаўбцоўскім раёне, г. Дуброўна – па аднаму.
      Праведзена інфармацыя аб навукковых канверэнцыях, у арганізацыі якіх брала удзел таварыства “Загароддзе”. Гэта інфармацыйныя даклады. Усяго мерапрыемстваў – 31, у тым ліку: г. Брэст – 6, г. Кобрын і Кобрынскі раён – 4, г. Драгічын і Драгічынскі раён – 3, г. Бяроза і Бярозаўскі раён – 3; Івацэвіцкі, Маларыцкі і Столінскі раёны – па 2, г. Масква – 2, г. Пінск, г. Лунінец, г. Львоў (Украіна), г. Луцк (Украіна), г. Вялікая Навасёлка (Данецкая вобласць, Украіна) – па аднаму. 
Сумесна з кафедрай гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна праведзены экскурсіі: 1) у в. Пярковічы Драгічынскага раёна (1998 г., радзіма Ф. Выславуха), 2) у в. Скокі Брэсцкага раёна (2004 г., радзіма Ю.У.Нямцэвіча). Лунінецкім аддзяленнем у 1999 г. праведзены 2 экскурсіі па г. Лунінцу.
      Праведзены дзве навуковыя экспедыцыі ў Столінскі раён па вывучэнню народных гаворак і традыцыйнай духоўнай культуры: 1) 2000 г. -- у вёскі Гарадная, Лука і Калоднае; 2) у 2005 г. у вёскі Дубянец і Манькавічы. 
У г. Мінску праведзены тры семінары, прысвечаныя аднаўленню некаторых заходнепалескіх традыцыйных абрадаў.
У верасні 1999 г. выдадзены зборнік "Загароддзе-1" (Мінск, 1999, 100 с.). У яго ўвайшлі матэрыялы "Міждысцыплінарнага навуковвага семінара па пытаннях даследавання Палесся", які быў праведзены 19.09.1997 г. ў Мінску ў рамках выстаўкі "Палессе, якога не ведаем". 
      25—27 верасня 1999 г. сумесна з Беларускім істытутам праблем культуры (Мінск) і Кафедрай беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку (Польшча) у Пінску праведзена навукова-краязнаўчая канферэнцыя "Палессе – скрыжаванне культур і часу".
     У лютым 2000 г. выдадзены зборнік "Загароддзе-2" (Мінск: Тэхналогія, 2000, 209 с.). У зборнік увайшлі матэрыялы навукова-краязнаўчай канферэнцыі "Палессе – скрыжаванне культур і часу", якая адбылася ў Пінску 25—27 верасня 1999 г.
      Удзел у арганізацыі і правядзенні навукова-краязнаўчай канферэнцыі "Палессе ў ХХ стагоддзі", якая адбылася ў Беластоку 1–4 чэрвеня 2000 г. [Асноўны арганізатар канферэнцыі -- Кафедра беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку (Польшча)].
      У маі 2001 г. выдадзены зборнік "Загароддзе-3" (Мінск: Тэхналогія, 2001, 319 с.). У зборнік увайшлі матэрыялы навукова-краязнаўчай канферэнцыі "Палессе ў ХХ стагоддзі», якая адбылася ў Беластоку 1–4 чэрвеня 2000 г.