ТЕМЫ, СТАТЬИРегионы

 

 

ОБЩЕСТВО "ЗАГОРОДЬЕ"

      
 

Фёдар КЛІМЧУК [*].

 

Палессе і прарадзіма славянаў

 

У далёкім мінулым Палессе заставалася на ўскраіне славянскай прарадзімы. Пазней, калі тэрыторыя рассялення праславянаў пашырылася, яно апынулася ў «сярэдняй» Славіі. Такое становішча спрыяла таму, што славяне Палесся менш кантактавалі з прадстаўнікамі неславянскіх этнасаў, чым шмат якія іншыя славянскія групы. І калі на поўнач і на поўдзень ад Палесся ў выніку інтэнсіўных міжэтнічных кантактаў праславянская моўная сістэма разбуралася і там утвараліся рысы, якія пазней паклаліся ў аснову беларускай і ўкраінскай моваў, то на Палессі такая сістэма захоўвалася даўжэй. Таму цяпер палескія гаворкі вызначаюцца сваёй архаічнасцю. Асабліва архаічныя гаворкі гараднянскага, стрыгінскага, беражноўскага, верхнеясельдскага тыпаў [4]. Яны ўтвараюць

невялікія масівы і астравы. На Палессі захавалася нямала архаічных асаблівасцяў не толькі ў народных гаворках, але і ў этнанацыянальнай самасвядомасці [5].

Сярод старажылаў Палесся ўсведамленне сваёй прыналежнасці да славянаў — больш-менш звычайная з’ява. Тое ж самае можна сказаць і пра 1940—1950-я гг., калі мы фіксавалі выказванні мясцовых жыхароў, якія нарадзіліся ў апошнюю чвэрць ХІХ ст. (1870—1890-я гг.). Такому ўсведамленню, вядома, садзейнічалі

 

[c. 17 ↑]

 

школа і царква, але, відаць, захоўваліся і даўнія традыцыі. Пры кантактах

палешукоў з прадстаўнікамі іншых усходнеславянскіх групаў звычайна кожны гаварыў на сваёй гаворцы, і ўсе адзін другога разумелі. Заходнія палешукі здаўна кантактавалі з палякамі. Мова ў такіх выпадках таксама не была перашкодаю. Ёсць нямала звестак пра непасрэдныя кантакты палешукоў (як сялянаў, так і мяшчанаў) з чэхамі ды сербамі. Здаралася гэта на заробках у Амерыцы, у Германіі падчас знаходжання ў палоне ці на прымусовых работах, у партызанах і г. д.

Пра адну сітуацыю мне распавёў мой зямляк, Даніл Мікалаевіч Раманюк (1922—1997). Нарадзіўся ён у вёсцы Сіманавічы Драгічынскага раёна, шмат гадоў працаваў дырэктарам Сіманавіцкай сярэдняй школы. Беручы ўдзел у партызанскім руху, ён доўгі час жыў у адной зямлянцы з сербам і хадзіў разам з ім на баявыя заданні. Адразу ж у іх узнікла пытанне: як жа кантактаваць, не ведаючы і спецыяльна не вывучаючы мовы адзін другога? Дапамагла заходнепалеская гаворка Д. М. Раманюка. Гаварылі адзін па-сербску, а другі — па-палеску. Была толькі адна ўмова: гаварыць помáлу, г. зн. павольна.