ТЕМЫ, СТАТЬИ  

 

ОБЩЕСТВО "ЗАГОРОДЬЕ"

 

Н А В І Н Ы  таварыства «Загароддзе» (сакавік-красавік 2008 г.).

 

Рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння прафесара Г.М. Малажай, 20—21 сакавіка 2008 г., г. Брэст [Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна. Філалагічны факультэт. Кафедра беларускага мовазнаўства].

         Выступілі члены таварыства «Загароддзе»:

Аляхновіч Мікалай Мікалаевіч – «Вобразная семантычная аснова моўнай адзінкі «жыта» ў структуры ўстойлівых адзінак».

Дзядова Алена Сяргееўна -- «Нацыянальна-культурная спецыфіка безэквівалентнай лексікі ў «Беларуска-расійскім слоўніку» М.Байкова і С.Некрашэвіча».

Гарбачык Мікалай Рыгоравіч -- «Формы ліку назоўнікаў і іх граматычнае выражэнне ў заходнепалескіх гаворках (на матэрыяле тараканскіх гаворак)».

Емельяновіч Вера Міхайлаўна -- «Пасеянае табою расце...»: Слова пра калегу, сябра і дарадчыка».

Заіка Зоя Міхайлаўна --  1) «З метадычнай лабараторыі Г.М. Малажай», 2) «Варыятыўнасць ад’ектонімаў у арэале беларуска-ўкраінскага памежжа».

Канцавая Галіна Міхайлаўна -- «Ведаць мову да кораня (раздзел «Марфемная структура слова і словаўтварэнне” ў школьным курсе беларускай мовы)».

Клімчук Фёдар Данілавіч -- «Дыялектнае ўзмежжа ў Ніжнім Пагарынні».

Леванцэвіч Лена Васільеўна -- «Канцэпт «жыта» ў беларускамоўным кантэксце».

Макарэвіч Алесь -- «Архаізмы і гістарызмы ў сістэме ўстарэлых слоў».

Самуйлік Яраслаў Рыгоравіч – «Гісторыя і сучаснасць, адметнасці гаворкі в. Камароўка  Брэсцкага  раёна.».

Селюжыцкая Жанна Міхайлаўна – «Маўленчы этыкет у пачатковай школе».

 

 

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы» (да 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) 15—16 красавіка 2008 г., г. Мінск [Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купала НАН Беларусі].

         Выступілі члены таварыства «Загароддзе»:

Аляхновіч Мікалай Мікалаевіч – «Беларуская фразеалогія ў кантэксце літаратурнай і дыялектнай мовы».

Антропаў Мікалай Паўлавіч – «Аб прыродзе беларуска-македонскіх этналінгвістычных сыходжанняў».

Грачыха Таццяна Антонаўна – «Намінацыі рэптылій у гаворках паўночнай Беларусі».

Дзядова Алена Сяргееўна – «Культурна-гістарычная канатацыя фразеалагізмаў у старабеларускай мове XIVXVIII стст.»

Клімчук Фёдар Данілавіч – «Гаворкі ў нізоўях ракі Гарынь».

Леванцэвіч Лена Васільеўна – «Гаворкі Брэсцка-Пінскага Палесся ў навуковых даследаваннях ХХ – пачатку ХХІ стст.»

Чарнякевіч Юрый Валер’евіч – «Граматычныя асаблівасці гаворак паўночна-ўсходняй Брэстчыны (назоўнік)».

Прысутнічалі на канферэнцыі ў якасці слухачоў: Кошчанка У.А., Лучыц-Федарэц І.І., Руц К.Ф.

 

 

ТОЛСТОВСКИЕ ЧТЕНИЯ – 12 «Категория времени в языке и славянской духовной культуре». 21-23 апреля 2008. Музей-усадьба «Ясная Поляна».

            Выступили члены общества «Загородье»:

Антропов Николай Павлович. «Временные параметры обрядово-ритуальных практик в двух белорусских этнокультурных зонах (Мозырское Полесье – Лепельское Поозерье)».

Белова Ольга Владиславовна. «Народная эсхатология: славянские представления о последних временах».

Виноградова Людмила Николаевна. «Игры со временем» в обычаях и ритуалах адвента».

Гура Александр Викторович «Символика свадьбы в категориях годового и суточного времени».

Плотникова Анна Аркадьевна. «Тодорова неделя» и сезонные демоны «тодорцы» на Балканах».

Толстая Светлана Михайловна. «Параметры времени в языке и культуре».

 

 

27 сакавіка 2008 г. – калектыўнае наведванне канцэрта аўтэнтычнай песні, музыкі, танцу Пінскага і Іванаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці (г. Мінск, Універсітэт культуры).