ТЕМЫ, СТАТЬИН А В І Н Ы   З А Г А Р О Д Д З Я 

 

ОБЩЕСТВО "ЗАГОРОДЬЕ"

      

Н А В І Н Ы   З А Г А Р О Д Д З Я 

 

25 кастрычніка 2006 г . Калектыўнае наведванне членамі таварыства “Загароддзе” этнаграфічнага канцэрта “Фальклор беларускай глыбінкі”. Выступалі калектывы са Столінскага, Лельчыцкага і Барысаўскага раёнаў.

 

30 студзеня 2007 г . створана ЧАЛЯБІНСКАЕ аддзяленне Г.А. Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства “Загароддзе” (Расія). Старшыня: КАЗІНСКІ Аляксандр Уладзіміравіч, кандыдат эканамічных навук. Яго дзед, Казінскі Аляксей Арцёмавіч, нарадзіўся ў вёсцы Бельск Кобрынскага павета (цяпер Кобрынскі раён).

 

15—16 лютага, Мінск. Калектыўнае наведванне членамі таварыства “Загароддзе” мерапрыемстваў, якія праведзены у рамках “Дзён грэчаскай культуры”

 

         30 октября 2006 г . исполнилось 65 лет доктору филологических наук, ординарному профессору славянской филологии Тартуского университета (Эстония), автору около 500 научных работ – Александру Дмитриевичу ДУЛИЧЕНКО. Родился в пос. Высокий Курганинского района  Краснодарского края (Россия). Член О.о. Западнополесское научно-краеведческое общество “Загородье” (заявление 29.09.1996 г.). Четыре его статьи, опубликованные в 1990—2002 гг., посвящены западнополесскому литературному микроязыку. В книге “Славянские литературные микроязыки. Образцы текстов. Том 2. Тарту, 2004” , отдельный раздел посвящен западнополесскому литературному микроязыку (стр. 227—281). Касается проблем западнополесского литературного микроязыка в ряде других работ. В связи с 65-летием инициативная группа О.о. Западнололесское научно-краеведческое общество “Загородье” (34 человека) послала А.Д. Дуличенко поздравление. Текст поздравления опубликован в Tabula gratulatoria. In honorem professori Alexandro Dulicenko”.Tartu, 2006 (стр. 8—9).

 

         16—17 лістапада 2006 г . у Мінску (БДУ) адбылася V  Міжнародная навуковая канферэнцыя “Мова – літаратура – культура” (да 80-годдзя праф. Л.М. Шакуна). На канферэнцыі з дакладамі выступілі члены Г.а. Заходнепалескае навукова-краязнаўчае тавараства “Загароддзе”: М. Аляхновіч, М. Антропаў, Т. Грачыха, А. Дзядова, Ф. Клімчук, У. Кошчанка, Ю. Чарнякевіч.

 

7—8 снежня 2006 г . у Мінску (БДУ) адбылася ІІІ  Міжнародная канферэнцыя “Фальклор і этнакультура Палесся ў індаеўрапейскім кантэксце” (да 80-годдзя праф. А.С. Фядосіка). На канферэнцыі з дакладам выступіў член Г.а. Заходнепалескае навукова-краязнаўчае тавараства “Загароддзе”: Ф.Д. Клімчук.     

 

15 сакавіка 2007 г . Калектыўнае наведванне членамі таварыства “Загароддзе” ІІ Этнаграфічнага канцэрта “Фальклор беларускай глыбінкі”. Выступалі калектывы і асобныя выканаўцы з Жыткавіцкага, Чавускага, Салігорскага раёнаў і г. Вілейкі.

 

 

ПАЛЕСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

У ПІНСКУ (да юбілею)

 

         5 красавіка 2006 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў горадзе Пінску Брэсцкай вобласці створаны Палескі дзяржаўны універсітэт.

         Падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй праводзіцца ва ўніверсітэце з 1 верасня 2006 года на 10 кафедрах двух факультэтаў: эканамічным і банкаўскай справы. З 1 верасня 2007 года распачнецца падрыхтоўка і на факультэце фізічнай культуры.

         На 1 верасня 2006 года ў універсітэце навучалася 4042 студэнты. У тым ліку на дзённай форме навучання – 1009, на завочнай форме – 3033 чалавекі. На падрыхтоўчым аддзяленні праводзіцца падрыхтоўка 24 замежных грамадзян. У аспірантуры навучаецца 13 чалавек, у дактарантуры – 2, суіскальнікаў – 12.

         Прафесарска-выкладчыцкі склад – 123 чалавекі, з іх 29 маюць вучоныя ступені і званні. Вучоную ступень доктара навук маюць 2 чалавекі, кандыдата навук – 27 чалавек.