ТЕМЫ, СТАТЬИНародные говоры, язык

 

ОБЩЕСТВО "ЗАГОРОДЬЕ"

      

ГЕРМАН БІДЭР (Зальцбург, Аўстрыя).

МОЎНАЯ СІТУАЦЫЯ НА ЗАХОДНІМ ПАЛЕССІ 

[Язык и социум. Материалы III Международной научной конференции. Минск, 1998 г. Минск, 2000. С. 26--32]



Заходняе Палессе, што знаходзіцца на сумежжы трох краін (Беларусі, Украіны, Польшчы), як вядома, тэрытарыяльна адпавядае паўднёвай частцы Брэсцкай вобласці. Асаблівасці моўнай, этнічнай, рэлігійнай сітуацыі гэтага рэгіёна заўсёды выклікалі пільную навуковую зацікаўленасць, якая надзвычай узмацнілася ў апошнія тры дзесяцігодцзі і спрычыніла з’яўленне шматлікіх даследаванняў-дыскусій: этнаграфічных, гістарычных, лінгвістычных, гісторыка-літаратурных, культуралагічных.
У сваім тэарэтычным артыкуле Моўная сітуацыя і моўная культура як прадмет даследаванняў нямецкі славіст Й.Шарнгорст [Шарнгорст Й. (Scharnhorst J.). Sprachsituation und Sprachkultur als

26 [↑]

Forschungsgegenstand // Sprachsituation undSprachkultur im internationalen Vergleich. Frankfurt am Main, 1995, 19-23] прапануе агульную методыку характарыстыкі моўнай сітуацыі пэўнага рэгіёна шляхам вылучэння і ўдакладнення наступных рыс:
1) самасгойнасць мовы: адмежаванне ад блізкароднасных моў і гаворак; характар самаацэнкі носьбітаў мовы; прыналежнасць да этнічнай групы ці нацыі; крытэрыі роднай мовы; аднамоўная, двухмоўная або шматмоўная сітуацыя; функцыянальныя адрозненні моў, якія знаходзяцца ў канкурэнтных адносінах; выкарыстанне этнамоўных дадзеных перапісу насельніцтва;
2) варыянты мовы тыпу літаратурная мова, размоўная мова, дыялекты;
3) стылявая дыферэнцыяцыя мовы: функцыянальныя стылі і жанравыя (тэкставыя) стьші;
4) спосабы рэалізацыі мовы : вусная і пісьмовая мова;
5) моўныя нормы: кадыфікаваныя і некадыфікаваныя; варыянтныя і неварыянтныя;
6) сферы камунікацыі і функцыянаванмя мовы: адміністрацыя, адукацыя, сродкі масавай інфармацыі і гэтак далей;
7) сацыялекты: сацыялекты пакаленняў і прафесійныя сацыялекты;
8) ацэнка пералічаных пунктаў (1-7) носьбітамі мовы: пазітыўная, нейтральная, адмоўная ўстаноўка.
3 прычыны недастатковай вызначанасці даследаванняў утрымаюся ад характарыстыкі з выкарыстапнем усіх пералічаных крытэрыяў, а прапаную аналіз толькі некалькіх аспектаў моўнай сітуацыі Заходняга Палссся, а менавіта: стану пытанняў адмежавання палескай мовы ад блізкароднасных, двухмоўя, варыянтаў мовы, моўньіх норм і сфер камунікацыі.
1. Заходненалеская мова як самастойнан мова або дыялект іышай этнамовы.
У славістычным мовазнаўсгве самасгойпасць палескай мовы наогул не прызнаецца. Дыялекты ЗаходІняга Палесся, асабліва загарадскія гаворкі, пераважна прымаюцца за частку цэласнага ўкраінскага дыялектнага арэала, які звязаны ўкраінска-беларускімі пераходнымі гаворкамі з дыялектным арэалам беларускай мовы. Аднак, па самаацэнцы пэўных колаў заходнепалескай інтэлігенцыі, заходнепалескія гаворкі з'яўляюцца самастойнай усходнеаславянскай мовай, якую яны лічаць за родную мову. Такія носьбіты мовы лічаць сябе не членамі этнічнай групы ўкраінскай нацыі або эвентуальна беларускай нацыі, але лічаць сябе членамі самастойнай палескай нацыі [Шеляговіч М, У нашего дела косммический знак // Ішадумцы. Мыслящие иначе. Мінск, 1991, 123-128]. Іншыя часткі

27 [↑]


заходнепалескага насельніцтва прымаюць заходнепалескую мову за гаворку ўкраінскай мовы або (радзей) беларускай мовы. У нашыя часы карэнныя жыхары Заходняга Палесся не прызнаны нацыянальнай меньшасцю ні еўрапейскімі дзяржавамі, ні міжнароднымі арганізацыямі.
2. Двухмоўе.
Частыя змены палітычных сістэм панавання і пагранічнае месцазнаходжанне Заходняга Палесся прывялі да таго, што для гэтага рэгіёна характэрна не аднамоўе, а двухмоўе і нават шматмоўе. На працягу гіторыі фарміраваліся розныя разнавіднасці двухмоўя: палеска-польскае, палеска-рускае, палеска-беларускае, палеска-ўкраінскае і палеска-яўрэйскае [Клімчук Ф.Д. О разновидностях билингвизма и полилингвизма (на матернале южных районов Брестской областм) // Проблемы двуязычня н многоязычмя. Москва, 1972, 268-274] . Цяпер у гэтым рэгіёне дамінуе палеска-рускі білінгвізм, іншыя ж разнавіднасці двухмоўя маюць параўнальна невялікае значэнне або зніклі амаль зусім. Высокая квота палеска-рускага двухмоўя суадносіцца з высокай доляй асіміляцыі мясцовага гарадскога насельніцтва. Русіфікацыя гарадоў Заходняга Палесся мае больш высокую ступень у параўнанні з іншымі гарадам Брэсцкай вобласці. У мінулым сталае суіснаванне розных этнасаў на Заходнім Палессі спрычыніла распаўсюджанне розных нацыянальных літаратур (беларускай, украінскай, польскай, яўрэйскай рускай) і канкурэнцыю процілеглых культурных традыцый (усходняй -- з выкарыстаннем царкоўнаславянскай мовы, і заходняь -- з выкарыстаннем лацінскай). Гэта моўна-этнічная канкурэнцыя на Заходнім Палессі відавочна ўскладніла фарміраванне і кансалідацыю цэласнай нацыянальнай свядомасці заходніх палешукоў, і таму ім звычайна прыпісваецца толькі рэгіянальная (палеская, пінская) свядомасць.
3. Сацыяльныя і тэрытарыяльныя моўныя варыянты тыпу літаратурная мова і гаворкі. 
3.1. Літаратурная мова.
На Заходнім Палессі пераважае руская літаратурная мова ва ўсіх публічных сферах камунікацыі, беларуская літаратурная мае таксама яшчэ пэўнае значэнне, у той час як польская і ўкраінская літаратурныя мовы захоўваюць толькі перыферыйнае значэнне для адпаведных меншасцей. Створаная аўтаномным рухам Полісьсе ў канцы 1980-х гадоў палеская літаратурная мікрамова з’яўляецца адной з некалькіх русінскіх нонстандартных (нелітаратурных) або прэстандартных (далітаратурных) моў, якія развіваліся ў якасці рэгіянальных адгалінаванняў украінскай мовы. Палескі рух пад кіраўніцтвам М.Шаляговіча імкнуўся не толькі да апісьменьвання

28 [↑]

лакальных гаворак у мэтах захавання фальклорнага пласта мовы, але да стварэння ўнармаванай, полівалентнай і функцыянальна дыферэнцыяванай палескай літаратурнай мовы, ужыванне якой павінна было б з’яўляцца абавязковым на тэрыторыі палескай аўтаноміі. Па меркаваннях дзсячаў Полісься, палеская мова павінна была б канкурыраваць з рускай і беларускай літаратурнымі мовамі ў сістэме адукацыі, у сродках масавай інфармацыі, у адміністрацыйным ужытку, а таксама ў сферах навукі і культуры. 3 розных прычын ужыванне палескай літаратурнай мовы, аднак, дасюль абмежавалася некалькімі сферамі: фальклору, мастацкай літаратуры і публіцыстыкі, а таксама выкарыстання ў некаторых гумапітарных навуках. Аўтарытэтныя даследчыкі палескай тэматыкі, напрыклад М.Талстой [Толстой Н.И. Новый славянскнй литературный микроязык? // Res Philologica. Фнилологические исследования. Памяти академика Г.В.Степанова (1919-1986). Москва-Лснннград, 1990, 267] і А.Дулічэнка [Дуличенко А.Д. К лингвистическому осмыслению Полесья // JШКТ, 1990,12-13], выказваюцца за ўжыванне палескай мовы ў рэгіянальнай мастацкай літаратуры і фальклоры, але адносяцца стрымана да пабудовы паўнацэннай шматфункцыянальнай літаратурнай мовы. Стварэнне палескай мікрамовы катэгарычна адхілялася коламі беларускага і ўкраінскага нацыянальных рухаў, таму што яны ўбачылі ў гзтым пагрозу сепаратысцкага развіцця з негатыўнымі наступствамі для еднасні нацыі і дзяржавы.
3.2. Дыялекты.
Ацэнкі стану і перспектыў заходнепалескіх гаворак супярэчлівыя і размытыя. Некаторыя філолагі, як напрыклад А.Пархач, Ф.Клімчук і І.Лучыц-Федарэц, выказваюць перасцярогу адносна захавання і будучыні гэтых дыялектаў. Адмежаванне і падзел заходнепалескіх гаворак разглядаюцца бсларускімі і ўкраінскімі мовазнаўцамі з розных пазіцый, якія абумоўлены часткова процілеглымі моўнапалітычнымі поглядамі, але часткова і недастатковым станам вывучанасці гэтых гаворак. У беларускіх дыялекталагічных працах, праўда, палеская дыялектная група звычайна адмяжоўваецца ад так званага "галоўнага масіва беларускіх гаворак" [Аванесаў Р.І. (рэд.). Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак. Мінск, 1969, К. 71, 75; Крывіцкі А.А. Асноўны масіў беларускіх гаворак // Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мінск, 1994, 58], але не акцэнтуецца ўвага на ўкраінскім характары брэсцка-пінскіх гаворак, які адназначна вынікае са шматлікіх ізгалос Дыялекталагічнага атласу беларускай мовы (1963). У той жа час украінскія дыялектолагі Н.Аркушын [Аркушнн Г.А. Діалектне членування Західного Полісся // JКШТ,

29 [↑]


1990, 63-65] і А.Пархач [Пархач О. Проблема розмежування білоруськмх та украінськнх говорок -- один із способів гармонізаціі міжнаціональних стосунків // Форум. нр.2. Мінск, зіма 1995-1996, 9-10] даказалі пры дапамозе Атласа ўкраінскай мовы (1984-1988), што заходнепалескія гаворкі безумоўна выяўляюць істотныя фанетычныя, марфалагічныя і лексічныя рысы, якія звязваюць іх з іншымі ўкраінскімі гаворкамі, а таксама з украінскай літаратурнай мовай. Дыялекталагічныя даследаванні апошняга часу і ўласныя меркаванні прывялі мяне да высновы, што тэзіс А.Дулічэнкі [Дулнченко А.Д. К лингвистическому осмыслению Полесья // JКШТ, 1990, 11] і А.Палякова [Поляков О. (Poljakov O.). The West Polesian written language // Międzynarodowy kongres slawistów, Rraków 1998. Streszczenia referatów i komunikatów- Językoznawstwo. Warszawa, 113] пра хое, што Заходняе Палессе з’яўляецца этнамоўнай пераходнай зонай беларускай і ўкраінскай моў, не справядлівы, у прыватнасці, адносна загарадскіх гаворак.
4. Моўныя нормы.
3 літаратурных моў, якія ўжываюцца на Заходнім Палессі, толькі руская і польская мовы маюць стабільныя нормы, у той час як у беларускай і ўкраінскай літаратурных мовах ёсць тэндэнцыі да моўных рэформ амаль на ўсіх узроўнях мовы. Нормы палескай пісьмовай мовы, якія маглі б быць прыдатнымі дая ўсяго заходнепалескага рэгіёна Беларусі, Украіны і Польшчы, фактычна грунтуюцца, на думку Ф.Клімчука [Клімчук Ф.Д. Некаторыя моўныя праблемы Палесся // JКШТ, 1990, 9], на лакальных гаворках, якія выкарыстоўваюцца на поўдні раёнаў Іванава і Пінска. Асноўная частка палескіх моўных норм распрацавана М.Шаляговічам і В.Гарбачуком і практычна рэалізавана праз публікацыі ў газеце "Збудінне", якая выходзіла ў перыяд з 1989 па 1994 год. У гэтым перыядычным выданні абмяркоўваліся арфаграфічныя, фанетычныя і марфалагічныя нормы, а таксама прапаноўваліся крытэрыі адбору лексічных адзінак. Нормы даволі часта выступаюць як варыянтныя, асабліва ў галіне арфаграфіі і фанетыкі, і не заўсёды сфармуляваны дакладна і паслядоўна. Сінтаксічныя і стылістычныя нормы дасюль наогул не распрацоўваліся.
5. Сферы камунікацьгі.
На Заходнім Палессі мовы-канкурэнты выказваюць значныя функцыянальныя адрозненні. У побытавай сферы доўгі час панавалі лакальныя палескія гаворкі, але нават у прыватнай камунікацьгі апошнім часам ужыванне палескіх гаворак значна абмежавалася ў выніку распаўсюджання рускай мовы, як вьшікае з матэрыялаў нядаўняга сацыялагічнага даследавання [Дарашэвіч Э. Факты -- рэч упартая // Літаратура і мастацтва. нр.40. Мінск, 1995, 14]. У

30 [↑]

публічных сфсрах камунікацыі (у палітыцы, адміністрацыі, войску, сістэме адукацыі, навуцы, сродках масавай інфармацыі, кіно, тэатры, царкве) традыцыйна маюць перавагу чужыя мовы.
У рэгіянальнай палітыцы і адміністрацыі кіруючыя пасады займаюць, як і ў савецкія часы, рускамоўныя дзеячы, якія паходзяць з Усходняй Беларусі альбо Расіі, у той час як нешматлікія прадстаўнікі палескай інтэлігенцыі амаль не маюць угшыву ў названых сферах. У сістэме адукацыі псраважна ўжываецца руская мова, навучанне ж на базе беларускай і ўкраінскай мовы абмежавана некалькімі школамі або асобнымі класамі. Дзяржаўная палітыка адукацыі відавочна не ўлічвае пажаданняў насельніцтва, бо разам з тьш, што за рускую мову, згодна з вынікамі апытання 1995 г., выказалася 65,1%, навучанне на беларускай мове палічылі мэтазгодным 53,4% (палескую падтрымалі толькі 5,9% удзельнікаў апытання) [Дарашэвіч Э. Факты -- рэч упартая // Літаратура і мастацтва. нр.40. Мінск, 1995, 14]. Яшчэ ў савецкі перыяд Брэст развіваўся як вузаўскі горад, дзе амаль усе навуковыя дысцыпліны выкладаліся на рускай мове, і толькі некалькі гуманітарных прадметаў на беларускай мове. Палескі рух запатрабаваў стварэння так званага нацыянальнага “яцвяжскага” універсітэта і “яцвяжкага” даследча-адукацыйнага цэнтра накшталт Акадэміі навук. Але дасюль выкарыстанне палескай мовы абмяжоўвасцца некалькімі гуманітарнымі навуковымі дысцыплінамі, такімі, як філалогія, гісторыя і этнаграфія. Прэса, таксама як і лакальныя перадачы радыё ў Брэсце і Пінску, выкарыстоўвае рускую мову. Па меркаваннях дзеячаў палескага руху, створаная імі мова абавязкова павінна выкарыстоўвацца і ў сферы сродкаў масавай інфармацыі. У Брэсцкіх тэатрах спектаклі адбываюцца пераважна на рускай мове.
На Заходнім Палессі, сацыяльна і рэлігійна кансерватыўным, руская праваслаўная царква з’яўлясцца найвялікшай рэлігійнай супольнасцю, якая здаўна ўжывае ў якасці літургічнай мовы царкоўнаславянскую, але ў казаннях, навучанні, унутрыцаркоўным адміністрацыйным ужытку выкарыстоўвае рускую мову. Розныя неапратэсганцкія цэрквы (евангелісгы, баптысты, адвентысты), якія рэпрэзентуюць на тэрыторыі Заходняга Палесся другую па колькасці канфесію, выкарыстоўваюць у набажэнстве, рэлігійным друку і адміністрацыйным ужытку амаль выключна рускую мову. Рымска-каталіцкая царква, якая да апошняга часу мела нязначны ўтшыў на Заходнім Палсссі, з 1990-х гадоў відавочна пачала працаваць на карысць паланізацыі палескіх католікаў. Звязаная з Рымам грэка-каталіцкая царква засталася і пасля найноўшага беларускага адраджэння хутчэй за ўсё псрыферыйнай з’явай.

31 [↑]


6. Высновы.
Гуманітарныя павуковыя дысцыпліны такія, як мовазнаўства гісторыяграфія і этнаграфія, з прычыны сваіх розных навуковых падыходаў і метадаў, адносна Заходняга Палесся прыходзяць да супрацьлеглых вынікаў даследавання. У мовазнаўчай славістыцы заходнепалескія гаворкі не прымаюцца за самастойную ўсходнеславянскую мову з прычыны пераважных канвергенцый з украінскімі гаворкамі і ўкраінскай літаратурнай мовай, нягледзячы на тое, што значная частка палешукоў лічыць палескую мову роднай. Ранейшыя шматлікія варыянты білінгвізма мультылінгвізма жыхароў Заходняга Палесся амаль цалкам заменены ў цяперашні час палеска-рускім білінгвізмам, які пазней, магчыма, мог бы перайсці ў рускае аднамоўе, у выніку таго, што не толькі суседнія славянскія літаратурныя мовы (польская, украінская, беларуская), веданне якіх было распаўсюджана на Заходнім Палессі, але таксама і заходнепалескія гаворкі функцыянальна ўсё больш замяняюцца рускай мовай.
Палеская пісьмовая мова ў заходняй славістыцы ўспрымаецца як адна з 13 славянскіх літаратурных мікрамоў. Спроба ўвядзенш палескай мовы як афіцыйнай у аўтаномным рэгіёне Заходняга Палесся відавочна не ўдавалася з прычыны недастатковай функцыянальнасці і ўнармаванасці мовы. Перспектывы палескай літаратурнай мовы на сённяшні дзень падаюцца досыць неакрэсленымі. Яе лёс будзе залежаць у першую чаргу ад дзяржаўнай моўнай і нацыянальнай палітыкі, але таксама палітычнай волі і свядомасці насельніцтва Заходняга Палесся.

32 [↑]