ТЕМЫ, СТАТЬИНародные говоры, язык

 

ОБЩЕСТВО "ЗАГОРОДЬЕ"

      

Ф.Д.Клімчук. 

“Славянскія і індаеўрапейскія сувязі тараканскіх гаворак (рэфлекс *е, *ь > [а])” 

[Славянские языки: системно-описательный и социокультурный аспекты иследования. Материалы международной научно-методической конференции 17—18 ноября  2005 года. В двух частях. Часть I. -- Брест 2006. – C. 199--204]

Гл. Карта [у публікацыі адсутнічае                                                 Поўны тэкст у архіве          Закачаць

         

     Тараканскія гаворкі ўтвараюць некалькі астравоў у Берасцейска-Пінскім Палессі. Размешчаны яны ў Драгічынскім, Іванаўскім, Маларыцкім, Кобрынскім і Пінскім раёнах [13. с. 25—27, 30, 32—33, 38—41, 81—88, 122—123; 15, с. 57, 218—219]. Найбольш яркая іх рыса -- гэта вымаўленне  пасля цвёрдых зычных галоснага [а] на месцы *е, *ь. У тараканскіх гаворках Драгічынскага і Іванаўскага раёна [а] на месцы *е, *ь вымаўляеца ў націскным становішчы: (бáруг, вáчур, пáршы, дань, тасть, вызá, сарп, нáбо, шáпчыть, чáрыво, цáрква (бераг, вечар, дзень, цесць, вязе, серп, неба, шэпча, чэрава, царква). У тараканскіх гаворках Маларыцкага, Кобрынскага і Пінскага [а] на месцы *е, *ь вымаўляеца таксама і ў ненаціскным становішчы: вачáра, тапáр (вячэра, цяпер).

         Разглядам адзначанай асаблівасці мы абмяжуемся. Адзначым, дзе ў славянскім свеце яна пашырана. Будзем разглядаць не толькі гук [а], але таксама галосны набліжаны да [а], у прыватнасці, гук сяпэдні паміж [а] і [е]. Робім гэта таму, што генетычна такія гукі роднасныя. Будзем гаварыць таксама пра этымалагічны , які ў многіх гаворках “павёў” сябе, як , г. зн. перайшоў у [а].

         Гаворкі, якім характэрна адзначаная рыса, сустракаюцца ва ўсходне-, заходне- і паўднёваславянскім моўных арэалах [11, с. 27—28; 12, с. 276—281, карты № 2, 3].

Нямала такіх гаворак на захадзе Украіны і ў прылеглых рэгіёнах [4, с. 26--27; 3, с. 13—43, 226, 300--352; 9, с. 41, 45, 80–87; 1; 28, с. 20--21]. Гэта перш за ўсё астраўныя гаворкі на паўночным захадзе Валыні, а таксама ма-

 Стар. 199

сіў заходневалынскіх гаворак [5; 28, с. 43—48, 170—172; 17]. Апошнія пашыраны на паўднёвым захадзе Валынскай вобласці і на прылеглай терыторыі Львоўскай вобласці Украіны. Характэрна разглядаемая рыса надсанскім украінскім гаворкам (пашыраны ў вярхоўях р. Сан), але ў іх яна абмежавана пазіцыяй пасля шыпычых і [р] [22, с. 20--21]. У гуцульскіх украінскіх гаворках у разглядаемай пазіцыі вымаўляецца гук сярэдні паміж [е] і [а]. У дадзеным выпадку быццам бы адлюстравана стадыя пераходу *е (<*е, *ь) > [а].

         У шэрагу беларускіх гаворак Беласточчыны галосны [а] на месцы   вымаўляецца ў слове гáты (гэты) і вытворных ад яго [32, картатэка, пункты № 6, 26, 36, 46, 56, 62; 10, с. 180]. Гэтыя гаворкі знаходзяцца на ўсход і паўночны ўсход ад Беластока. Адносяцца яны да гродзенска-баранавіцкай групы гаворак.

Блізкая з’ява занатавана ў гаворках Хароўскага раёна Валагодскай вобласці [20, с. 71–76]. У гэтых гаворках пярэднеязычныя перад *е, *и пераважна паўмяккія, перад галоснымі *ы, *а, *о, *у – цвёрдыя. Галосны [ę] (транскрыпцыя аўтара) больш адкрыты ў параўнанні з адпаведнымі гукамі літаратурнай рускай мовы. Ён вымаўляецца, такім чынам, як “сярэдні” гук памі; [е] і [а]. Здаецца, у разглядаемай гаворцы назіраецца тэндэнцыя пераходу   *е (<*е, *ь) > [а], што збліжае яе з тараканскімі гаворкамі. Параўн. хароўскія нат&ę´рла, наст&ę´л’ом, кон&ę´ц’ і тараканскія ната´рла, наста´лымо, кона´ц.   Разглядаемыя гаворкі Хароўскага раёна, якім характэрна разгледжаная з’ява, знаходзяцца на поўнач ад Волагды.

         Агульная асаблівасць разглядаемай рысы ва ўсходнеславянскіх гаворках – гэта вымаўленне [а] на месцы незалежна ад таго, з якога гука ён паходзіць апошні  – з або  .

          За межамі ўсходнеславянскага арэала сітуацыя некалькі іншая. Там галосны [а] вымаўляецца на месцы *е, *ь і *ъ, прычым, у розных гаворках гэтая рыса праяўляецца неаднолькава. У сярэднеславаціх гаворак галосны [а] вымаўляецца на месцы *е, *ь і , у частцы гаворак – тоькі на месцы і [33, с. 20—23, 32, 39, 42, 47—54, 67, 70, 73].

У паўночна-ўсходняй частцы сербска-харвацкага дыялектнага арэала (Ваяводзіна) галосны [а] вымаўляецца на месцы *е, *ь і [36, с. 27—31, 82—116].

         У большасці ж сербска-харвацкіх [36, с. 27—31, 82—116] і славенскіх [36, с. 24—27, 36--81] гаворак галосны [а] незалежна ад націску сярод трох адзначаных вышэй этымалагічных галосных вымаўляецца толькі на месцы і . Характэрна гэтая рыса і некаторым балгарскім і македонскім гаворкам [36, с. 117, 131].

         Вымаўленне [а] вымаўляецца на месцы *е, *ь і характэрна для палабскай мовы [34, с. 39—64] і некаторых ніжнелужыцкіх гаворак [37, t. 1 s. 62, 67; 37, t. 2,

 

Стар. 200

 

s. 5, 21, 44, 53, 72, 77, 105, 111]. Спарадычна вымаўляецца [а] на месцы адзначаных этымалагічных галосных у некаторых паўднёвасілезскіх польскіх гаворках [35, s. 328, 329; 38: 344].